Віцебскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі сумесна з упраўленнямі ідэалагічнай работы і культуры аблвыканкама аб'яўляе конкурс паэзіі, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Я. Кулалы і Я. Коласа. Галоўнай яго мэтай з'яўляецца выяўленне і падтрымка маладых паэтаў Беларусі, якія пішуць на беларускай і рускай мовах. Усе канкурсанты будуць падзелены па двух групах: да 18 і 19-30 гадоў. Усе работы прагледзіць кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі знакамітыя паэты, літаратурныя крытыкі, выдаўцы і грамадскія дзеячы. Творы павінны быць высокамастацкімі і арыгінальнымі, патрыятычнымі, садзейнічаць нацыянальнаму адраджэнню, выхаванню любові да роднага краю. Таму прапануюцца наступныя тэмы - вершы пра маму, лірыка грамадзянская і патрыятычная, рамантычная, пейзажная, філасофская ці любоўная. Вынікі будуць падведзены 1 мая 2007 года. Конкурсныя работы павінны быць надрукаваныя на 1 старонцы бумажнага ліста (памер - А-4) па адным творы на лісце. Агульны аб'ём работы не павінен перавышаць 5 лістоў. Неабходны і тытульны ліст, на якім трэба указаць прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, месца работы ці вучобы, адрас перапіскі, нумары кантактных тэлефонаў, Е-маіl. Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі. Лепшыя паэтычныя творы будуць апублікаваны. Лаўрэаты конкурсу прымуць удзел у абласным семінары маладых літаратараў. Конкурсныя работы дасылаюцца да 20 красавіка па адрасу: 210010 г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, п. 71, Віцебскае абласное адзяленне ГА "Союз пісьменнікаў Беларусі" з паметкай "На конкурс". Работы, дасланыя пазней указанага тэрміну, не разглядаюцца. Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.
Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Т. Гусачэнка |