Приветствую Вас Гость
Суббота, 23.11.2024, 05:04

ЛИОЗНО.ИНФО - Информационный портал лиозненского района

Меню
Категории
Лиозно
Религия
Спорт
Экология
Происшествия
Социум
liozno.info
Форма входа
Поиск на сайте
Курсы валют
Курсы валют на www.ecopress.by Курсы валют в банках г.Витебска на www.ecopress.by
Сегодня
Праздники Беларуси
Бизнес
Гугл
Block title
Block content
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2007 » Ноябрь » 2 » Вэбмайстар "з неабмежаванымі магчымасцямі"
13:14
Вэбмайстар "з неабмежаванымі магчымасцямі"
Калі пра такіх людзей як жыхар Лёзна Віктар Міхальчанкаў гавораць, што яны - "людзі з абмежаванымі магчымасцямі", хочацца паспрачацца.
Ён нарадзіўся ў 1975-м. Лёс не даў здароўя і шчасця проста хадзіць. Але ж далі яму вышэйшыя сілы шчырую душу, любоў да людзей і зямлі, дзе ён жыве. І вялікую працаздольнасць. Ён, фактычна не выходзячы з дому, адкрыў свету родны куточак Беларусі. Перанёс Лёзненшчыну ў віртуальную рэальнасць. Стварыў "Сайт пасёлка гарадскога тыпу Лёзна", "Лёзна-арт" (сайт пра творы людзей, чыя творчасць так альбо інакш звязана з Лёзна), сайт па матэрыялах кнігі "Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна".
Я пабываў у гасцях у Віктара. У прыватным доме, дзе ён жыве з бацькамі і сястрой, якая, на жаль, таксама "прыкавана" да інваліднай каляскі, чысціня. Як расказалі мне ў райвыканкаме, бацька Віктара - электрык экстракласа. Нават не верыцца, што гэты вельмі энергічны чалавек збіраецца на пенсію. Маці - хатняя гаспадыня, даглядае дзяцей. Сястра Ірына ва ўсім дапамагае брату. У прыватнасці, робіць фотаздымкі, бо ў яго руках фотакамера - рэч, якую цяжка трымаць.
Ведае хлопец некалькі так званых офісных праграм і Інтэрнэт-тэхналогій, можа ўстанаўліваць праграмнае забеспячэнне. І, канешне, стварае сайты, якія наведваюць нават жыхары ЗША, Чэхіі, іншых краін свету. І не проста дзеля інтарэсу. Просяць іншаземцы знайсці сваякоў. А яшчэ Віктар дапамог высветліць дакладнае месца пахавання некалькіх загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Зразумела, робіць ён усё гэта бясплатна. Каб атрымаць неабходную інфармацыю, ды і весці перапіску, штодзень выходзіць у Інтэрнэт. А для чалавека, які атрымлівае маленькую пенсію па інваліднасці, нават 40 тыс. у месяц плаціць за выхад у Інтэрнэт вельмі складана.
Наколькі я адчуў, Віктар і яго сястра, нягледзячы на цяжкія захворванні, аптымісты па жыцці! І пасля сустрэчы з імі ўласны песімізм і праблемы большасці знаёмых паказаліся мне такімі штучнымі і дробнымі.
 
Аляксандр Пукшанскі, "Звязда"
Категория: Лиозно | Просмотров: 3693 | Добавил: Viator007 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Кино
Новые объявления
[08.05.2024]
Куплю, обмен швейцарские франки 8 серии, бумажные английские фунты и др 0 ( denantikvar )
Свежее фото
Лиозно - Май 2018
Лиозно - Май 2018
Главная ёлка Лиозненского района 2018
Прогноз погоды
Лиозно Вконтакте
Бизнес информация
Размещение информации о Вашем бизнесе на сайте свидетельствует о серьезном подходе к делу, привлекает потенциальных покупателей, партнеров и инвесторов.
тел: +375 33 6140240 (МТС)
Содействие
Дорогие друзья!
Если Вы хотите поддержать проект, то небольшая материальная помощь будет принята с благодарностью!
Яндекс.Деньги счёт 4100148687967
WebMoney
R540369034918
Z156013825471
E336107065837
B351024669177
Гугл

Фотоальбом - Случайные Фото
123
Все права защищены. Liozno.info © 2024-2009.